У Баранавічах мужчына падпал аўтамабіль вайскоўца
10- 15.05.2025, 16:13
- 3,994

Мужчына нібыта высочваў сілавіка.
У Баранавічах сілавікі затрымалі падпальшчыка аўтамабіля вайскоўца ўнутраных войск. Так ён нібыта помсціў за свайго сябра, піша прэс-служба МУС.
Ведамства паведамляе, што напярэдадні вайсковец унутраных войск па дарозе на працу заўважыў п'янага кіроўцу. Ён затрымаў мужчыну і перадаў яго патрулю ДАІ.
Гэта ўсё заўважыў прыяцель кіроўцы. Ён высачыў, дзе жыве вайсковец і дзе паркуе свой аўтамабіль. Уначы ён прабраўся да дома вайскоўца, абліў бензінам яго аўтамабіль і падпаліў. Гэта ўсё з акна заўважыў вайсковец і выклікаў міліцыю.
Следчыя распачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці. Затрыманы ўзяты пад варту, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.