ЕЗ рыхтуе санкцыі супраць расейскіх газаправодаў «Паўночны струмень»
2- 16.05.2025, 18:09
- 2,268

Старшыня Еўракамісіі анансавала ўзмацненне ціску на РФ.
Еўразвяз, які на днях узгадніў 17-ы пакет санкцый супраць Расеі, працуе над новым, які будзе ўключаць захады ў дачыненні да газаправодаў «Паўночны струмень-1» і «Паўночны струмень-2».
«Ён не хоча міру, таму нам даводзіцца ўзмацняць ціск, і менавіта таму мы працуем над новым пакетам санкцый», - заявіла яна, маючы на ўвазе расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, тлумачыць агенцтва.
Са слоў фон дэр Ляен, у рамках чарговага пакета ЕЗ таксама плануецца пашырыць спіс суднаў так званага ценявога флоту, які, як уважаюць у краінах блока, Расея выкарыстоўвае для абыходу абмежаванняў на экспарт яе нафты. Пры гэтым столь коштаў расейскай нафты будзе зніжаная і ўзмоцненыя санкцыі для фінансавага сектара Расеі, дадала яна.
Як адзначае Reuters, еўрапейскія дыпламаты кажуць, што становіцца ўсё цяжэй дабіцца аднадушнасці сярод 27 чальцоў блока для ўжывання новых захадаў у дачыненні да Расеі.
Раней кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас таксама заявіла ў Тыране, што ЕЗ ужо абмяркоўвае 18-ы пакет санкцый.