У Фінляндыі сутыкнуліся і разбіліся два цывільныя гелікаптэры
- 17.05.2025, 17:47
- 4,634

Іх пасажырамі былі эстонскія бізнэсоўцы.
На захадзе Фінляндыі сутыкнуліся ў паветры і ўпалі два цывільныя гелікаптэры з пяццю людзьмі на борце.
Пра гэта паведамляе Yle, піша "Еўрапейская праўда".

Аварыя адбылася ўдзень каля мястэчка Эўра, на поўнач ад Турку, на захадзе краіны. Са слоў некалькіх мясцовых жыхароў, якія бачылі аварыю, гелікаптэры ляцелі блізка адзін да аднаго, затым адзін раптоўна ўчыніў манеўр у бок, што прывяло да сутыкнення і падзення ў лясістай мясцовасці.

У паліцыі паведамілі, што абодва апараты рухаліся па адным маршруце - з Таліна, сталіцы Эстоніі, у аэрапорт у Какемякі, ужо непадалёк ад месца, дзе яны разбіліся.
У адным з гелікаптэраў было два чалавекі, у іншым - трое. Эстонскае выданне Postimees піша, што пасажырамі былі эстонскія бізнэсоўцы. Ці выжыў нехта пасля аварыі, пакуль не паведамляюць.
У авіяцыйным клубе горада Поры расказалі, што пасажырыгелікаптэраў былі запрошанымі гасцямі мерапрыемства ў Какемякі, усе 50 удзельнікаў павінны былі прыбыць туды на розных гелікаптэрах і самалётах.
На месцы працуюць выратавальныя службы і паліцыя, журналістаў туды пакуль не пускаюць.