«Лукашэнка сапсаваў дачыненні з усёй СНД»
23- 17.05.2025, 18:23
- 25,560

У тым ліку з кіраўніком Казахстана.
У свеце адмаўляюцца гандляваць з Лукашэнкам. Так запас прамысловай прадукцыі на складах у Беларусі вырас амаль удвая.
Чытачы сайта Charter97.org у каментарах выказалі сваё меркаванне аб праблеме. Прыводзім некаторыя з іх:
«Лукашэнка аддасць за даўгі ў Маскву ўвесь неліквід, як бульбу ўсю пераправіў туды».
«Ён сапсаваў дачыненні з усімі партнёрамі па СНД»
«Лукашэнку не варта было б перад Такаевым (кіраўнік Казахстана — заўв.) пальцы растапырваць, таму што той толькі брывом павядзе, і беларускія склады затрашчаць ад неліквіда».
«У свеце проста зразумелі, што мець справу з Лукашэнкам сабе даражэй, гэты шклоўскі кіне каго хочаш».
«Вытворчасць на склад - прамыя страты. Для вытворчасці адзінкі прадукцыі былі патрачаны рэсурсы, сыравіна, энэргія, заробак рабочым, выплачаны падаткі. Калі гэтая адзінка прадукцыі застаецца ляжаць на складзе, а не паступае ў продаж, то сабекошт аўтаматычна залічваецца ў страту прыплюсоўваючы кошт утрымання склада - ад яго асвятлення, абагравання, заробка вартаўніку да магчымасці крадзяжу, пажару або псавання ад працякання даху».