У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць банкноту ў 200 рублёў
7- 17.05.2025, 20:09
- 5,524

У яе вельмі незвычайны брак.
Нядаўна СМІ расказваў, што ў Беларусі з аўкцыёну прадаюць дзве купюры наміналам 200 рублёў па 500 рублёў за штуку. Уся справа ў тым, што падчас друку ўзнік брак.
Гэтым разам на аўкцыёне з'явілася банкнота, за якую просяць яшчэ ў дзесяць разоў больш, а менавіта: 5 тысяч рублёў. То бок, у 25 разоў больш наміналу, піша blizko.by.
У чым прычына? У тым, што ў банкноты надзвычайны брак. А менавіта: брак разрэзу. Машына не да канца абрэзала банкноту, пасля чаго кавалачак, які тырчыць, проста загнуўся, і банкнота адправілася заказчыку — Нацбанку Беларусі.


Сёння банкнота з'явілася на аўкцыёне са стартавым коштам у 500 рублёў. Можна, не чакаючы таргоў, выкупіць купюру па цвёрдым кошце ў 5 000 рублёў. Гэта значыць, што прадавец разлічвае, што падчас таргоў стаўкі наблізяцца да 5 тысяч.
Ступень захаванасці банкноты апісана як Extremely Fine - магчыма, яна такой новенькай дасталася яму з банкамата.

