Менская рэстарацыя прэміум-класа збанкрутавала
17- 17.05.2025, 21:22
- 14,256

Яе ўладальнікі вінныя $630 тысяч.
У пачатку 2025 года закрылася сталічная рэстарацыя італьянскай кухні Falcone. Цяпер яе кампанію-ўладальніка прызналі банкрутам і ўвялі ў яе дачыненні ахоўны перыяд. Інфармацыя аб гэтым ёсць на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве, заўважыў officelife.media.

Рэстарацыя італьянскай кухні знаходзілася ў Менску на вул. Караля, 9. Паводле звестак гандлёвага рэестра, ім кіравала кампанія "ВестБалт". Яна была створаная ў красавіку 2005 года. Да канца ліпеня 2006-га яе ўладальнікам была беларуская кампанія "В.Т.Т.". Цяпер жа яна належыць сельскагаспадарчаму вытворча-гандлёваму прадпрыемству "Кантрактус" з Польшчы.

Рэстарацыя Falcone адкрылася ў 2007 годзе і спецыялізаваўся на італьянскай кухні. Яна часта прымала ў сябе вядомых гасцей. Сярод іх, напрыклад, быў гішпанскі спявак Энрыке Іглесіяс.
Таксама рэстарацыя перыядычна прывозіла ў Менск повараў з Італіі. Так, на яе кухні бываў уладальнік зоркі Michelin Даменіка Акампораў. Кухар яшчэ вядомы тым, што абслугоўваў цырымоніі ўручэння прэмій Grammy і MTV Music Awards.
Falcon у Менску лічылася рэстарацыяй прэміум-класа. У яе меню было шмат страў з морапрадуктаў, паст, рызота. Напрыклад, марскі грабеньчык з крэмам "Сельдэрэй", печанымі перцамі і соусам "Салодкае віно" каштаваў 110 рублёў за 210 грам. А адной з самых дарагіх пазіцый была ялавічына "Вагю" з падліўкай "Джэк Дэніэлс" за 500 рублёў.
У студзені 2025 года рэстарацыя аб'явіла, што спыняе сваю працу. А праз некалькі месяцаў яе кампанія-ўладальнік звярнулася ў Эканамічны суд горада Менска з заявай аб сваім банкруцтве. З матэрыялаў справы вынікае, што яна павінна крэдыторам $630 тыс. і 10,5 тыс. рублёў. Пры гэтым у кампаніі ёсць запазычанасць у заробках у 1491 тыс. рублёў. Характэрна, што "ВестБалт" ацэньвае кошт сваёй маёмасці ў 389 рублёў.
У выніку Эканамічны суд Менска распачаў справу аб банкруцтве кампаніі і наважыў увесці ў дачыненні да яе ахоўны перыяд, каб праверыць дакладнасць фактаў, выкладзеных у заяве аб банкруцтве.