На вучэннях у Беларусі будуць адпрацоўваць удары тактычнай ядзернай зброяй
17- 18.05.2025, 16:34
- 7,498

Таксама будуць тэставаць «Арэшнік».
Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2025» будуць накіраваныя супраць заходніх краін, улічаць досвед вайны з Украінай і адпрацуюць ядзерны ўдар. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл Вайсковай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель.
«Гэтыя вучэнні не будуць мець абстрактны характар. Мы менавіта ўлічым правядзенне вучэнняў Злучанымі Штатамі і іх хаўруснікамі, улічым вайскова-палітычную абстаноўку, якая складваецца сёння ў нашым кірунку. Зыходзячы з гэтага, мы правядзём гэтыя вучэнні», - распавёў дзяржТВ Багадзель.
З яго слоў, у гэтых вучэннях перш за ўсё будуць адпрацаваныя «самыя сучасныя формы і спосабы выкарыстання войск» з улікам вядзення вайны ва Украіне.
«Ці будзе выкарыстанне «Арэшніка» і тактычнай ядзернай зброі адпрацоўвацца? Можна меркаваць, што так», - сказаў ён.