УСУ знішчылі РЛС і склады акупантаў на газаздабыўных платформах у Чорным моры
4- 19.05.2025, 20:20
- 9,176

З дапамогай надводных і паветраных БПЛА.
Служба бяспекі знішчыла варожую РЛС і склады на газаздабыўных платформах у Чорным моры «Вышках Бойкі», паведамляе censor.net.
«Днямі супрацоўнікі 13-га Галоўнай управы Дэпартамента вайсковай контрвыведкі СБУ правялі камбінаваную спецаперацыю з выкарыстаннем марскіх і паветраных дронаў. Яе мэтай стала расейскае радыёлакацыйнае абсталяванне, размешчанае на ўкраінскіх газаздабыўных платформах.
Спачатку адну з вышак знішчыў беспілотнік з паветра, а затым па ёй адпрацаваў марскі дрон. У выніку атакі знішчаная РЛС «Нява», якую супраціўнік выкарыстаў для маніторынгу паветранай і надводнай абстаноўкі, а таксама складскія памяшканні і жылы блок на вышцы», - гаворыцца ў паведамленні.
СБУ выкарыстала два тыпы беспілотнікаў, якія прадэманстравалі эфектыўнасць парнай працы.