Трамп пагаварыў з Зяленскім перад размовай з Пуціным
6- 19.05.2025, 18:08
- 5,752

Прэзідэнты дамовіліся стэлефанавацца яшчэ раз пасля таго, як Трамп пагаворыць з дыктатарам РФ.
Прэзідэнты ЗША і Украіны Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі правялі тэлефонную размову, паведамляе выданне «Страна» са спасылкай на тэлемарафон «Единые новости». Аналагічную інфармацыю падае CNN, спасылаючыся на адміністрацыю ўкраінскага прэзідэнта.
Трамп раней казаў, што патэлефануе Зяленскаму пасля размовы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Паводле інфармацыі Крамля, размова запланаваная на 17: 00 паводле Менску.
ТСН са спасылкай на крыніцы піша, што Трамп і Зяленскі абмеркавалі крокі, якія дазволяць урэгуляваць расейска-ўкраінскую вайну. Паводле інфармацыі тэлеканала, прэзідэнты дамовіліся стэлефанавацца яшчэ раз пасля таго, як Трамп пагаворыць з Пуціным.