22 траўня 2025, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі пры ўездзе ў ЕЗ беларусам перастануць ставіць штампы ў пашпарты?

Калі пры ўездзе ў ЕЗ беларусам перастануць ставіць штампы ў пашпарты?

Уведзены пераходны перыяд.

Рада ЕЗ увяла 6-месячны пераходны перыяд увядзення сістэмы Entry Exit System( EES), якая дазволіць не штампаваць пашпарты пры ўездзе ў Звяз. Раней яе старт шматкроць адкладаўся, піша Most.

Што такое EES

EES - гэта аўтаматызаваная сістэма рэгістрацыі грамадзян дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўразвяз і прыбываюць па кароткатэрміновых візах. Яна прадугледжвае, што такія турысты, заязджаючы ў ЕЗ, будуць сканаваць пашпарт у тэрмінале самаабслугоўвання. Ён будзе запытваць таксама скан твару і адбіткі пальцаў. Інфармацыя будзе захоўвацца цягам трох гадоў.

Гэта дазволіць усім краінам ЕЗ у аўтаматычным рэжыме кантраляваць легальнасць знаходжання замежнікаў на тэрыторыі краін-чальцоў.

EES будзе дзейнічаць ва ўсіх краінах ЕЗ, акрамя Кіпра і Ірландыі. Таксама сістэма будзе працаваць і ў чатырох краінах, якія не ўваходзяць у ЕЗ: Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвэгіі і Швайцарыі.

Аб укараненні EES удзельнікі ЕЗ дамовіліся яшчэ ў 2017 годзе. З тых часоў яе старт пастаянна адкладаўся праз негатоўнасці некаторых краін. У апошні раз яна павінна была пачаць дзейнічаць 10 лістапада 2024 года, але гэтага не адбылося.

Калі запрацуе сістэма

Гэта невядома.

«Новыя правілы дазваляюць тым, хто хоча ўводзіць EES паэтапна на працягу 180 дзён, зрабіць гэта, адначасова падаючы іншым магчымасць пачаць паўнавартасную працу сістэмы з першага дня. Рэгламент не ўстанаўлівае дату пачатку паэтапнага разгортвання сістэмы — для гэтага спатрэбіцца асобная пастанова Еўрапейскай камісіі», - гаворыцца ў паведамленні Рады ЕЗ.

Калі дата будзе вызначаная і надыдзе, краіны будуць імкнуцца да таго, каб пасля першага месяца працы праз сістэму рэгістравалася мінімум 10% перасячэнняў мяжы, а пасля першых трох месяцаў — 35%. У першыя 60 дзён дапускаецца выкарыстоўваць сістэму без біяметрычных функцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »