Амаль 60% амерыканцаў мяркуюць, што Трамп недастаткова жорсткі з Пуціным
18- 20.05.2025, 18:28
- 6,366

Апытанне.
Большасць амерыканскіх выбарцаў хацелі б, каб адміністрацыя Дональда Трампа была больш жорсткай у дачыненні да Расеі.
Такія вынікі апытання Harvard CAPS/Harris Poll.
59% апытаных мяркуюць, што Трамп быў недастаткова жорсткім у дачыненнях з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным і расейцамі.
66% выбарцаў мяркуюць, што Пуцін гуляе ў гульні і заводзіць ЗША і Захад у тупік, у той час як 62% выбарцаў вераць, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі шчыра хоча скончыць вайну.
Зрэшты, амерыканцы ў залежнасці ад палітычных пераваг падзяліліся наконт таго, ці задаволеныя яны перамовамі Трампа паміж Украінай і Расеяй: 79% рэспубліканцаў задаволеныя, а 76% дэмакратаў і 55% незалежных не задаволеныя.