ЗША супрацоўнічаюць з хаўруснікамі ў NATO для вылучэння Украіне дадатковых ЗРК Patriot
2- 20.05.2025, 20:15
- 2,306

Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што амерыканская ваенная дапамога прадаўжае паступаць ва Украіну. Таксама Злучаныя Штаты супрацоўнічаюць з хаўруснікамі ў NATO для вылучэння Украіне дадатковых ЗРК Patriot.
«Украінцы дадаткова прасілі пра сістэмы СПА, ЗРК Patriot, якіх, шчыра кажучы, у нас няма. Але мы працуем з нашымі хаўруснікамі ў NATO. Некаторыя хаўруснікі ў NATO маюць пэўныя батарэі Patriot, якія маглі б даць або перадаць Украіне для абароны паветранай прасторы Кіева ці іншых месцаў... Мы разам з партнёрамі працуем над арганізацыяй пастаўкі некаторых з гэтых сістэмаў. Як вы можаце сабе ўявіць, ніхто з гэтых краінаў не хоча аддаваць свае Patriot», – сказаў Рубіа падчас слуханнях камітэта Сената ў міжнародных стасунках у аўторак, 20 траўня.
Ён таксама заявіў, што была тыднёвая паўза ў вылучэнні Украіне ваеннай дапамогі, аднак цяпер яна прадаўжаецца.
«Яны (Украіна – рэд.) да гэтага часу атрымліваюць зброю ад ЗША (ухваленую пры папярэдняй адміністрацыі прэзідэнта – рэд.). Белы дом будзе прымаць пастанову, ці звяртацца да Кангрэсу (пра вылучэнне дадатковай дапамогі Украіне – рэд.). Але ўсё, што было ўхвалена, прадаўжаецца», – сказаў Рубіа.
Ён таксама зазначыў, што Украіна выдаткоўвае боепрыпасы хутчэй, чым Захад можа іх вырабляць.