БЧ паведаміла аб тэхнічных работах
- 21.05.2025, 10:05

Сёння некалькі гадзін будзе недаступны шэраг паслуг.
У сераду, 21 траўня, з 09:45 да 12:00 нельга будзе купіць электронныя квіткі на цягнікі. Пра гэта папярэдзіла прэс-служба БЧ.
Абмежаванне звязана з планавымі тэхнічнымі працамі.
У гэты прамежак часу таксама будзе недаступная магчымасць вярнуць электронныя квіткі як на сайце БЧ, так і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік».
Прадстаўнікі перавозчыка ўдакладнілі, што для набыцця і вяртання праязных дакументаў трэба звярнуцца ў білетныя касы Беларускай чыгункі.
У цягнікі з ненумараванымі месцамі можна таксама аформіць квіткі ў тэрміналах самаабслугоўвання.