25 траўня 2025, Нядзеля, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадара Беларусі ў Грузіі знялі

Амбасадара Беларусі ў Грузіі знялі

Ягонага сына судзілі за пратэсты.

22 траўня Лукашэнка зняў з пасады амбасадара Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса, які раней доўгі час быў старшынём Берасцейскага аблвыканкама. Ягонага сына Паўла нядаўна судзілі за ўдзел у пратэстах, паведамляе «Еўрарадыё».

40-гадовы Павел Ліс 26 красавіка быў уключаны ў спіс «экстрэмістаў», які вядзе МУС. Мужчыну асудзілі паводле ч. 1 ст. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яму прызначылі «хатнюю хімію».

Павел Ліс працаваў намеснікам прарэктара БДУІР у 2012–2016 гадах і дырэктарам Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі ў 2016–2019 гадах. Потым ён сышоў у IT-сферу. А з 2024 года мужчына з'яўляецца камерцыйным дырэктарам у кампаніі ITTAS, якая займаецца распрацоўкай праграмных і праграмна-апаратных пастановаў.

Ягоны бацька Анатоль Ліс рабіў чыноўніцкую кар'еру. З 2014 да 2021 года быў старшынём Берасцейскага аблвыканкама. Перад тым мужчына кіраваў Навагрудкам і Мазыром, быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, намеснікам міністра прыроды, памочнікам Лукашэнкі на Гомельшчыне і намеснікам кіраўніка ягонай адміністрацыі.

Новым амбасадарам Беларусі ў Грузіі прызначаны Мікалай Рагашчук. Раней ён быў намеснікам кіраўніка справаў Лукашэнкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »