Фэйкавы «журналіст» спрабаваў прабіцца да Андрэя Макарэвіча
15- 23.05.2025, 17:16
- 27,058

Падазраваных дэпартавалі з Ізраіля.
Паліцыя Ізраіля затрымала двух людзей, якія падазраюцца за незаконную выдачу сябе за журналістаў УНІАН і з падробленым пасведчаннем спрабавалі прабіцца да расейскага музыкі Андрэя Макарэвіча. Як выявілася, гэтыя людзі не з'яўляюцца грамадзянамі Ізраіля, таму яны вымушаныя пакінуць краіну, паведамляе unian.net.
«Свежыя ранішнія навіны: псеўдаўкраінскі «журналіст» Раман Скіба з суўдзельнікам былі арыштаваныя ізраільскай паліцыяй і дэпартаваныя... Не, не ва Украіну. У Расею. Аператыўна», - напісаў музыка на сваёй старонцы ў Facebook.
Нядаўна мужчына, які выдае сябе за «журналіста» УНІАН, звязаўся з жонкай Макарэвіча - Эйнат Кляйн і заявіў, што рыхтуе матэрыял для рубрыкі «Турызм» аб незвычайных месцах Ізраіля і аб людзях, «якія ствараюць унікальныя сямейныя праекты». Таму ён хацеў зрабіць інтэрв'ю з Макарэвічам і распытаць пра яго вінны бізнэс.
Пасля таго як Эйнат папрасіла пасведчанне, яна ўбачыла, што яно несапраўднае, бо ў ім былі памылкі ў назве агенцтва, у якім нібыта працуе гэты «журналіст».
Шэф-рэдактар УНІАН Міхась Ганіцкі паведаміў, што такога чалавека як Раман Скіба ў штаце няма. Кіраўніцтва агенцтва паведаміла праваахоўным органам Украіны аб тым, што ў Ізраілі нехта выдае сябе за супрацоўніка.