Расею атакавалі звыш 1000 дронаў
37- 23.05.2025, 14:02
- 21,694

Украіна наносіла ўдары тры дні запар.
Мінабароны краіны-агрэсаркі Расеі заявіла, што расейскае СПА нібыта «збіла» 1177 украінскіх дронаў у перыяд з 20 да 23 траўня, пішуць прапагандысцкія СМІ.
788 БпЛА нібыта былі «перахопленыя» па-за зонай баявых дзеянняў, гэта значыць, у тыле Расеі.
Краіна-агрэсарка традыцыйна не ўдакладніла колькасць беспілотнікаў, якія дасягнулі сваіх цэляў за тры дні.
У Расеі заяўлялі аб нападзе БпЛА з ночы на 21 траўня. Зрэшты, мэр Масквы Сяргей Сабянін 21 і 22 траўня ўзмоцнена паведамляў аб «адбіцці нападу» дронамі, у Падмаскоўі некалькі разоў закрывалі галоўныя аэрапорты РФ – Шарамеццева, Дамадзедава і Унукава, піша New Voice.
У шэрагу абласцей РФ праз атаку адключалі мабільную сувязь і інтэрнэт.
Паведамлялася аб нападзе на Тулу, Навамаскоўск і іншыя гарады. У ЦПД РНБА паведамлялі аб пашкоджанні вайсковых аб'ектаў краіны-агрэсаркі.