23 траўня 2025, Пятніца, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль выстаўляе новую ўмову для падпісання мірнай дамовы з Украінай

40
Крэмль выстаўляе новую ўмову для падпісання мірнай дамовы з Украінай
Сяргей Лаўроў

Яе агучыў Лаўроў.

У Расеі заявілі аб «нелегітымнасці» прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. У Крамлі сцвярджаюць, што Украіне трэба будзе правесці выбары перад падпісаннем мірнай дамовы.

Аб гэтым заявіў кіраўнік міністэрства замежных спраў (МЗС) Расеі Сяргей Лаўроў.

Са слоў Лаўрова, перад падпісаннем мірнага пагаднення паміж Кіевам і Масквой для Украіны «аптымальным варыянтам» было б «правядзенне выбараў».

«Будзем глядзець, хто мае легітымнасць з украінскай улады. Цяперашняя канстытуцыя (Украіны, - рэд.) быццам бы дазваляе казаць аб старшыні Вярхоўнай Рады, але аптымальным варыянтам было б правядзенне выбараў», - заявіў кіраўнік ведамства.

Таксама ён дадаў, што, паводле пазіцыі расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, Зяленскі нібыта «легітымнасцю не валодае».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »