8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус на мяжы схаваў значную суму грошай

16
Беларус на мяжы схаваў значную суму грошай

Але трапіўся на металадэтэктары.

33-гадовы беларус ехаў рэйсавым аўтобусам маршрутам Познань — Гомель. У пункце пропуску «Брэст» ён абраў зялёны калідор. Пры праходжанні мытнага кантролю спрацаваў арачны металадэтэктар - выявілася, мужчына вёз значную суму.

У кішэнях курткі мужчыны былі сем папяровых скруткаў з 31 тысячай еўраў. У блакноце і партманэце, якія знаходзіліся ў заплечніку, больш за 6,5 тысяч еўраў, піша onliner.

Агульная сума валюты склала блізу 42 тысяч даляраў у эквіваленце, а без дэкларавання можна перавозіць 10 тысяч даляраў.

За незаконнае перамяшчэнне гатоўкі ў значнай суме распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.228 КК. Валюту канфіскавалі да пастановы суда.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »