2 чэрвеня 2025, панядзелак, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Камароўцы з'явіліся першыя беларускія півоні – кошты зашкальваюць

6
На Камароўцы з'явіліся першыя беларускія півоні – кошты зашкальваюць

Адна кветка каштуе як кілаграм трускавак.

Травеньская Камароўка цудоўная. Тульпаны, канваліі, бэз – кветкі занялі сваё ганаровае месца на рынку. На днях тут з'явіліся і доўгачаканыя півоні, піша «Кропка».

Звычайна півоні пачынаюць прадаваць на Камароўцы ў канцы красавіка – пачатку траўня. Усё залежыць ад надвор'я. Сёлета яно так капрызіла, што гэтыя кветкі раскрыліся толькі ў канцы вясны.

На Камароўцы півоні з'явіліся некалькі дзён таму. Спачатку кветкі ў бутонах каштавалі да Br10.

Цяпер там прадаюць півоні ва ўсёй сваёй красе. Адпаведна і кошт падскочыў. Сёння Br10 – гэта мінімум. Максімум жа – Br15.

Паводле словаў прадаўцоў, спадзявацца на тое, што кошты ў найбліжэйшыя дні ўпадуць, не варта. Надвор'е зусім не спрыяе росту півоняў. Нават раннія гатункі пакуль не ўсюды квітнеюць.

Масава пачнуць прадаваць півоні толькі ў чэрвені – тады і кошты будуць значна ніжэйшыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »