«Такіх даляраў вы дакладна не бачылі!»
3- 23.05.2025, 17:41
- 7,624

У беларуса знайшлася незвычайная манета.
Нядаўна чытачы Onliner даслалі фатаграфіі дзвюх незвычайных манетаў. Яны папрасілі дапамагчы разабрацца, што гэта за экзэмпляры і ці маюць яны каштоўнасць. Журналісты звярнуліся па каментар да дасведчанага нумізмата, і вось што ён расказаў.
Выпуск візантыйскага імператара Маўрыкія Тыберыя (582–602 гг.)


Паводле словаў эксперта, гэта медная манета, якая чаканілася ў Херсанесе Візантыйскім. Яе намінал – паўфоліс, што раўняецца чатыром пентануміям. На аверсе намаляваны імператар з жонкай у поўны рост. На рэверсе – фігура з хрызмай (хрысціянскім сімвалам), а справа – знак «Д».
– Манета ўважаецца за рэдкую, асабліва цікавую для калекцыянераў антычных візантыйскіх манетаў. Аднак стан канкрэтнага асобніка не найлепшы, ён ацэньваецца як Good Very Good. Такая захаванасць прыкметна зніжае кошт: арыентавальны кошт – 40–60 даляраў.
Даляр ЗША 1972 года з Эйзенхаўэрам


Другая манета больш сучасная: срэбны даляр 1972 года з выявай 34-га прэзідэнта ЗША Дуайта Эйзенхаўэра. У складзе гэтай манеты – 40% срэбра, агульная вага – 24,59 грама.
– Такія манеты нельга назваць рэдкімі. Тым не менш за кошт утрымання срэбра яны маюць пэўную каштоўнасць. Стан канкрэтнага асобніка ацаніў бы як Very Fine – прыкметныя сляды звароту. На рынку кошт такой манеты складае блізу 30–50 беларускіх рублёў.