31 траўня 2025, Субота, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ і Украіна перадалі адна адной яшчэ 307 ваеннапалонных кожная

6
РФ і Украіна перадалі адна адной яшчэ 307 ваеннапалонных кожная

Абмен праводзіўся праз Беларусь.

Расея і Украіна ў рамках другога этапу маштабнага абмену палоннымі ў суботу, 24 траўня, перадалі адна адной 307 вайскоўцаў кожная, піша «Нямецкая хваля».

«24 траўня сёлета ў адпаведнасці з расейска-ўкраінскімі дамоўленасцямі, дасягнутымі 16 траўня гэтага года ў Стамбуле <...> вернутыя яшчэ 307 расейскіх вайскоўцаў. Узамен перададзеныя 307 ваеннапалонных УСУ», – прыводзіць агенцтва ТАСС заяву.

Цяпер расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі.

Напярэдадні, 23 траўня, Мінабароны РФ паведаміла, што ў рамках прынятай на перамовах у Стамбуле дамоўленасці расейскі і ўкраінскі бок перадалі адзін аднаму 390 грамадзянаў кожны: 270 вайскоўцаў і 120 цывільных асобаў адпаведна.

Пазней у той самы дзень гэтую інфармацыю пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »