6 чэрвеня 2025, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі аналітык: Час падціскае Крэмль

2
Брытанскі аналітык: Час падціскае Крэмль

Расеі не стае вайсковых якасцяў, каб дзейнічаць хутка.

Ужо відавочна, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін ускладае вялікія надзеі на летні наступ ва Украіне. Але час падціскае Крэмль. Расея мае прыкладна "чатыры месяцы", каб ажыццявіць прарыў, перш чым пачнуцца праблемы з надвор'ем і рэсурсамі. Такую адзнаку выказаў вайсковы экспэрт Джэк Уотлінг з аналітычнага цэнтра RUSI.

"Расейцам не стае вайсковых якасцей, каб дзейнічаць хутка", - уважае экспэрт.

Ён мяркуе, што Расея аддасць перавагу паступоваму пашырэнню баявых дзеянняў, а не імклівым механізаваным нападам.

Уотлінг прагназуе, што савецкія запасы тэхнікі, на якія дагэтуль абапіралася Расея, вычарпаюцца да сярэдзіны восені.

"Здольнасць Расеі кампенсаваць страты поўнасцю будзе залежаць ад таго, што яна зможа вырабіць з нуля", - адзначыў экспэрт.

У гэтым кантэксце патэнцыйныя новыя санкцыі з боку Захаду могуць сур'ёзна паўплываць на расейскую здольнасць працягваць наступ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »