Ганьба на вачах Ына: Гісторыя з правальным спускам эсмінца КНДР атрымала прадаўжэнне
40- 25.05.2025, 16:34
- 54,328

Цырымонія спуску праходзіла перад вялікай колькасцю гледачоў.
У Паўночнай Карэі арыштаваныя тры высокапастаўленыя чыноўнікі пасля правальнага спуску на ваду новага ваеннага карабля, за якім назіраў лідар краіны Кім Чэн Ын, піша Sky News.
Інцыдэнт адбыўся ў паўночна-ўсходнім порце Чханджын на вачах самога Кіма. Падчас цырымоніі новы 5000-тонны вайсковы карабель страціў раўнавагу, перавярнуўся на бок і пачаў набіраць ваду. Паводле паведамленняў дзяржаўных СМІ, аварыя адбылася праз тэхнічную памылку – карабель не змог захаваць баланс пры спуску на ваду.
Пасля пачатку расследавання былі затрыманыя галоўны інжынер караблебудаўнічага завода, кіраўнік цэха карпуснога будаўніцтва і намеснік кіраўніка ў адміністрацыйных пытаннях. Кім Чэн Ын ахарактарызаваў інцыдэнт як «злачынную дзею» і паабяцаў жорстка пакараць вінаватых.
«Гэта не проста аварыя. Гэта абуральная халатнасць, якая падарвала годнасць і самапавагу нашай дзяржавы», – заявіў лідар КНДР.