26 траўня 2025, панядзелак, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Варшавай гарэлі склады: У неба ўзняўся небяспечны дым

2
Пад Варшавай гарэлі склады: У неба ўзняўся небяспечны дым

На складах знаходзіліся вырабы з пластыку.

На складах у польскім Кавенчыне, які знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Варшавы, адбыўся моцны пажар. Паведамленне пра загаранне паступіла ў суботу, 24 траўня, а 22-й паводле мясцовага часу.

Гарэлі складскія памяшканні, на якіх захоўваліся вырабы з пластыку. У неба ўзнімаўся таксічны дым. Мясцовых жыхароў заклікалі зачыніць вокны.

Плошча пажару – блізу 10 тысячаў метраў квадратных. З загараннем змагаліся больш за 160 пажарных. Склады атрымалася патушыць толькі раніцай 25 траўня.

Нагадаем, у траўні 2024 года ў Варшаве згарэў гандлёвы цэнтр Marywilska. Прэм'ер краіны Дональд Туск заявіў, што за пажарам стаяць расейцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »