Мінадукацыі Беларусі выказалася аб забароне смарт-гадзіннікаў у школах
23- 25.05.2025, 14:02
- 7,348

Забарону могуць увесці з 1 верасня.
У Міністэрстве адукацыі сказалі аб забароне смарт-гадзіннікаў і кнопкавых тэлефонаў пасля забароны на смартфоны для школьнікаў на ўроках з 1 верасня 2025 года. Падрабязней растлумачылі ў сюжэце на дзяржТВ.
Так, са слоў Ірыны Каржовай, намесніцы начальніка галоўнай управы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Мінадукацыі, цяпер у Беларусі размова ідзе больш аб зонах без мабільнага тэлефона ў школах, чым аб канкрэтным абмежаванні, напрыклад, смарт-гадзіннікаў.
- Гэта будуць зоны без мабільнага тэлефона. І там не агаворваецца - кнопкавы тэлефон забараняецца або з выхадам у інтэрнэт, - пракаментавала чыноўніца.
Пры гэтым прадстаўнік Мінадукацыі звярнула ўвагу, што ў дзяцей, у якіх мабільная прылада павінна быць з медыцынскіх паказанняў, мабільнік забіраць не будуць.