УСУ адбілі на Пакроўскім кірунку 20 нападаў
- 25.05.2025, 17:19
- 1,380

Баі працягваюцца.
На 16:00, на фронце з пачатку дня адбылося 100 баявых сутыкненняў. Амаль траціна з іх толькі на Пакроўскім кірунку.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
Сёння ад артылерыйскіх абстрэлаў з тэрыторыі РФ зноў пацярпелі прыгранічныя населеныя пункты, зрэшты: Аляксандраўка, Белая Бяроза, Старыкава, Слаўгарад, Малушына, Брускі, Новая Гута, Мікалаеўка, Паразок і Дзмітраўка ў Сумскай вобласці.
Авіяцыйны ўдар зазнала Асаеўка гэтай жа вобласці. Акрамя таго, вораг нанёс ракетныя ўдары па горадзе Чарнігаве, а таксама па Канатопе і Кралеўцу Сумскай вобласці.
На Пакроўскім кірунку з пачатку дня акупанты здзейснілі 30 спроб пацясніць украінскіх абаронцаў з займаных пазіцый у раёнах населеных пунктаў Малінаўкі, Лісаўкі, Удачнага, Зверава, Траецкага, Лізаветаўкі, Андрэеўкі і ў бок Зары, Мураўкі, Аляксееўкі, Міралюбаўкі. Сілы абароны стрымліваюць націск супраціўніка і адбілі дваццаць пяць нападаў, пяць баявых сутыкненняў дагэтуль прадаўжаюцца. Страты ворага ўдакладняюцца. Расейскія тэрарысты нанеслі авіяцыйныя ўдары кіраванымі бомбамі па населеных пунктах Доўгай Бэльцы, Аляксандра-Калінаве, Сцяпанаўцы.
На Харкаўскім кірунку супраціўнік тройчы атакаваў пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў паблізу Ваўчанска, Строеўкі і Чырвонага Першага. Дагэтуль працягваецца адзін бой.
На Купянскім кірунку супраціўнік адзін раз атакаваў пазіцыі ўкраінскіх войск ля Новай Круглякоўкі.
На Ліманскім кірунку захопніцкае войска атакавала 12 разоў - у бок Рэдкадуба, Зялёнай Даліны, Новага Свету і паблізу Грэкаўкі, Ліпавага і Торскага. Сілы абароны паспяхова спынілі ўсе спробы захопнікаў рушыць наперад.
На Северскім кірунку вораг тройчы спрабаваў прайсці наперад у бок Грыгораўкі і паблізу Белагораўкі. Адзін бой працягваецца дагэтуль.
На Краматорскім кірунку праціўнік чатыры разы атакаваў пазіцыі Сіл абароны ў кірунку Прадцечына, Белай Гары і непадалёк Часава Яра.
На Тарэцкім кірунку сёння праціўнік атакаваў пяць разоў - ля Тарэцка і Дзіліеўкі, зараз ідуць два баі.
Сёння на Навапаўлаўскім кірунку вораг 16 разоў атакаваў паблізу населеных пунктаў Канстанцінопаля, Навасёлкі, Вольнага Поля і ў кірунку Камара, Зялёнага Поля і Багаціра. Дагэтуль працягваюцца два баі. Авіяўдары некіраванымі ракетамі зазнаў населены пункт Наваполь.
На Гуляйпольскім кірунку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары па раёнах Навадараўкі і Малінаўкі.
На Арэхаўскім кірунку вораг тройчы спрабаваў прасунуцца паблізу населеных пунктаў Новаандрэеўкі і Сцяпнога. Адно боесутыкненне працягваецца дагэтуль. Авіяцыйныя ўдары зазналі Малая Такмачка і Каменскае.
На Прыдняпроўскім кірунку сёння адбыліся дзве спробы праціўніка рушыць наперад паблізу населенага пункта Казачых Лагераў.
У аперацыйнай зоне Курскай вобласці падраздзяленні Сіл абароны Украіны цягам гэтага дня адбівалі 14 нападаў расейскіх захопнікаў. Праціўнік нанёс пяць авіяўдараў, скінуўшы пры гэтым дзесяць КАБ, ажыццявіў 129 абстрэлаў, у тым ліку восем - з рэактыўных сістэм залпавага агню.
На іншых кірунках фронту сітуацыя істотных змен не зведала.