Змушка стала другой на 200-метроўцы брасам на турніры ў Францыі
1- 25.05.2025, 20:35

Раней беларуска здабыла два залатыя медалі ў Манака і адзін - у Барсэлоне.
Беларуска Аліна Змушка ўзяла срэбра на заключным этапе міжнароднай плавальнай серыі Mare Nostrum, які прайшоў у французскім Кане-ан-Русіёне.
У нядзелю, 25 траўня, беларуска стала прызёрам на дыстанцыі 200 м брасам. Раніцай Змушка першынствавала на адборачнай стадыі, але вечарам у фінале прыйшла да фінішу другой, саступіўшы паўсекунды немцы Ганне Эленд.
Раней на турніры Mare Nostrum 2025 года наша спартоўка заваявала два золаты ў Манака і адно - у Барсэлоне, агульны вынік Аліны склаў шэсць узнагарод (3-2-1). На этапе ў Гішпаніі Змушка ўстанавіла новы нацыянальны рэкорд на 200-метроўцы брасам, праплыўшы дыстанцыю за 2 хвіліны 23,30 сек.