Беларускія плыўцы здабылі 16 узнагарод серыі Mare Nostrum
1- 25.05.2025, 21:37
- 1,060

Беларусы здабылі 8 залатых, 5 сярэбраных і 3 бронзавыя медалі.
Беларускія спартоўцы закончылі выступы на міжнародным турніры ў плаванні Mare Nostrum, здабыўшы 16 медалёў на трох этапах.
У сезоне 2025 года ў праграму прэстыжнай серыі ўвайшлі этапы ў Манака, Барсэлоне і французскім Кане-ан-Русіёне. Удзел у спаборніцтвах узяла чацвёрка лідараў нацыянальнай каманды, у суме беларускія плыўцы здабылі 8 залатых, 5 сярэбраных і 3 бронзавыя медалі. Па шэсць узнагарод здабылі брасісты Ілля Шымановіч (4-0-2) і Аліна Змушка (3-2-1), тройчы ў тройку на 200-метроўцы на спіне трапляла Анастасія Шкурдай (1-2-0).
Яшчэ адно серабро нашай камандзе на дыстанцыі 100 м батэрфляем прынесла Анастасія Куляшова. Таксама на стартавым этапе Mare Nostrum у Манака выступаў беларус Рыгор Пякарскі, які выканаў кваліфікацыйны нарматыў на чэмпіянат свету на паўсотцы батэрфляем. Галоўны старт сезона пройдзе з 27 ліпеня да 3 жніўня ў Сінгапуры.