6 чэрвеня 2025, Пятніца, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачалі адключаць гарачую ваду

1
У Менску пачалі адключаць гарачую ваду

Рыхтуйце рондалі, тазікі і чайнікі з кіпенем.

У Менску пачалі планавае адключэнне гарачай вады. З 26 траўня такая мера закранула жыхароў цэлага шэрагу вуліц з розных раёнаў сталіцы.

Застацца без гарачай вады менчукі павінны былі яшчэ з 14 траўня. Аднак карэктывы ўнесла надвор'е - надзвычай халоднае для апошняга вясновага месяца. У выніку надумалі пачакаць пацяплення. Камунальнікі тлумачаць неабходнасць штогадовага адключэння гарачай вады падрыхтоўкай цеплавых сетак да працы падчас ацяпляльнага перыяду. І абяцаюць, што час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны.

«У выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, адключэнне не будзе перавышаць 13-ці дзён», – паведамілі ў «Мінскэнерга».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »