9 чэрвеня 2025, панядзелак, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Трампа агучылі магчымае месца сустрэчы з Пуціным і Зяленскім

12
У Трампа агучылі магчымае месца сустрэчы з Пуціным і Зяленскім

ЗША атрымалі ад Украіны пералік умоў для дасягнення міру.

Злучаныя Штаты Амерыкі атрымалі ад Украіны пералік умоў для дасягнення міру і цяпер чакаюць ад РФ адпаведнага мемарандума.

Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта ў эфіры Fox Business заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Ва Украіне Кіт Келаг.

Са слоў Келага, неабходна далей ціснуць на расейцаў для таго, каб прымусіць іх сесці за стол перамоў з Украінай. Ён нагадаў, што падчас размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным расейцы сказалі, што збіраюцца падрыхтаваць мемарандум.

ЗША ўжо атрымалі адпаведны дакумент ад украінскага боку, і чакаюць яго ад расейскага боку для параўнання. Як толькі гэта адбудзецца, то адбудзецца яшчэ адна сустрэча аб мірных перамовах. Магчыма яна адбудзецца ў Жэневе.

- Мы хацелі б правесці яе ў Ватыкане, але расейцы не захацелі туды ехаць. Таму Жэнева можа стаць наступным прыпынкам, дзе сустрэнуцца ўсе тры галоўныя лідары - Пуцін, прэзідэнт Зяленскі і прэзідэнт Трамп - і напрацавалі ўсё гэта і падпішуць які-небудзь дакумент, каб пакласці канец гэтай вайне, - заявіў Келаг.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »