У Беларусь прыляцелі расейскія знішчальнікі Су-30СМ2
9- 27.05.2025, 18:45
- 13,338

Для атак Украіны?
На адзін з аэрадромаў ВПС і войскаў СПА Беларусі прыбыла партыя шматфункцыянальных самалётаў Су-30СМ2, паведамілі ў Мінабароны.
Пастаўка ажыццёўлена ў рамках плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл РБ, а таксама ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расеяй.
«Мы паслядоўна праводзім мадэрнізацыю і абнаўленне парку ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі. Сёння да нас паступілі найноўшыя звышманеўраныя знішчальнікі Су-30СМ2», – распавёў камандзір ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч.
Паводле яго, у гэтай авіяцыйнай тэхніцы шмат навін. Пашыраныя магчымасці баявога выкарыстання: самалёт эфектыўны супраць паветраных, наземных і марскіх цэляў.
Ужо на наступным тыдні гэтыя знішчальнікі змогуць прыступіць да выканання сваёй асноўнай задачы-нясення баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.
Акрамя таго, лётны склад пачне планавыя трэніроўкі на новых машынах.