У назвах станцый менскага метро зніклі некаторыя літары
7- 28.05.2025, 9:07
- 9,414

У чым прычына.
Пасажыры метро заўважылі, што на выхадзе з падземкі ў назвах некаторых станцый "згубіліся" літары. У Менскім метрапалітэне карэспандэнту агенцтва "Минск-Новости" растлумачылі, што гэта планавая замена элементаў.
На відэа, знятым на выхадзе са станцыі метро "Кунцаўшчына", зафіксавана адсутнасць першай літары ў назве. Аўтар сатырычна выказаў меркаванне, што з'явілася новая станцыя або элемент папросту скралі. Аднак у метрапалітэне зняпраўдзілі беспадстаўныя здагадкі.
- Некаторыя літары ў надпісах на выхадах з пешаходных пераходаў станцый метро перыядычна страчваюць свой выгляд і разбураюцца ад неспрыяльных знешніх чыннікаў. У той жа час усе элементы абавязкова павінны адпавядаць першапачатковаму архітэктурнаму развязанню. Таму літара дэмантаваная ў якасці арыгінала для наступнага вырабу аналагічных літар у адпаведнасці з пэўным тэхналагічным працэсам, - распавялі на прадпрыемстве.
У гэтых жа мэтах мяняюць некаторыя літары і на станцыі "Каменная Горка". Работы для аднаўлення плануюць закончыць да 30 траўня. На прадпрыемстве просяць пасажыраў з разуменнем паставіцца да часовай адсутнасці літар у надпісах станцый.