У Глыбокім не могуць прадаць 300-гадовы будынак кляштара, дзе спыняўся Напалеон
7- 28.05.2025, 9:46
- 4,116

Лот зноў выставілі на аўкцыён за 1 базавую адзінку.
У Беларусі на аўкцыён выставілі будынак былога кляштара кармелітаў у Глыбокім Віцебскай вобласці. Упершыню аб'ект спрабавалі прадаць за адну базавую адзінку ў траўні 2022 года.
Двухпавярховы манастыр кармелітаў належыць да гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Яго пабудавалі ў 1735 годзе.
У 1865 годзе манастыр закрылі, потым на яго тэрыторыі пабудавалі праваслаўную царкву. Да нашых дзён захавалася толькі адно крыло будынка з трох.
Адзінаццаць гадоў таму суд прызнаў будынак былога кляштара кармелітаў безгаспадарным і перадаў яго ў камунальную ўласнасць.
Лот уключае ў сябе будынак агульнай плошчай 1,28 тысяч квадратных метраў і зямельны надзел плошчай 0,1001 га з тэрмінам арэнды на 40 гадоў.