3 чэрвеня 2025, aўторак, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перастрэлка расейскіх сілавікоў у Воршы: з'явіліся новыя падрабязнасці

29
Перастрэлка расейскіх сілавікоў у Воршы: з'явіліся новыя падрабязнасці

Яны былі пад дзеяннем наркотыкаў.

Двое высокапастаўленых расейскіх супрацоўнікаў паліцыі зладзілі перастрэлку ў Воршы раніцай 26 траўня. У выніку адзін з іх застрэліў іншага. З'явіліся новыя падрабязнасці гэтай рэзананснай справы.

Як піша orsha.eu, пасля працы паліцыянты, якія былі ў камандзіроўцы ў Смаленскай вобласці Расеі, надумалі адпачыць і ўжыць наркотыкі. Экспертыза выявіла ў іх крыві сінтэтычныя рэчывы, вядомыя як «солі».

На асабістым аўтамабілі без нумарных знакаў яны выехалі на трасу М1, але кіроўца пад наркотыкамі пераблытаў кірунак і памылкова накіраваўся не ў бок расейскага горада, а ў Беларусь.

Кіроўца і пасажыр нібыта нават не адразу зразумелі, што апынуліся ў іншай краіне.

Пасля гэтага мужчыны пасварыліся. Канфлікт скончыўся стрэлам з траўматычнай зброі. Адзін з паліцыянтаў загінуў.

Паводле інфармацыі канала, званок у Беларускую міліцыю зрабіў сам забойца.

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »