5 чэрвеня 2025, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філігранная аперацыя: ГУВ ліквідавала дзясяткі адзінак варожай тэхнікі

1
Філігранная аперацыя: ГУВ ліквідавала дзясяткі адзінак варожай тэхнікі

Апублікаваныя эксклюзіўныя кадры маштабнай аперацыі.

Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны апублікавала эксклюзіўныя кадры маштабнай вясновай аперацыі на Купянскім кірунку, дзе байцы «Спецпадраздзялення Цімура» нанеслі скрышальны ўдар па расейскіх акупантах.

Аперацыя была накіраваная на зрыў планаў супраціўніка што да перапраў праз раку Аскол і недапушчэнне пашырэння варожага плацдарма на яе правым беразе.

Комплексная аперацыя - вынік зладжанай працы некалькіх спецыяльных груп, сярод якіх: Юнгер, РДК, Братэрства, Nobod, Стугна, Хімера, Paragon, БДК, Сібірскі Батальён, Аратта, 1514, Art Division, First Line, Raven Group.

Гэты маштабны ўдар, праведзены ў важным аператыўным раёне, дэманструе не толькі эфектыўнасць украінскіх спецпадраздзяленняў, але і бескампрамісную гатоўнасць знішчаць ворага на кожным метры ўкраінскай зямлі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »