5 чэрвеня 2025, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Другі раўнд перамоў Украіны і РФ у Стамбуле можа не адбыцца

4
Экспэрт: Другі раўнд перамоў Украіны і РФ у Стамбуле можа не адбыцца

Крэмль усяляк зацягвае перамоўны працэс.

Украіна гатова правесці чарговы раўнд перамоў з расейскай дэлегацыяй на наступным тыдні. Месца сустрэчы тое ж - Стамбул.

Гэтага не скажаш пра Расейскую Федэрацыю, якая зноў знаходзіць найдрабнейшую нагоду, каб усяляк зацягнуць перамоўны працэс. Пра гэта распавяла доктар філасофіі, украінская экспэртка ў замежнай і ўнутранай палітыцы Людміла Пакроўшчук.

- Датычна перамоў, якія павінны адбыцца 2 чэрвеня ў Стамбуле, дастаткова складана нешта казаць. Бо ёсць перадумовы да таго, што яны могуць і не адбыцца. Расея можа перадумаць, не даляцець ці нешта яшчэ здарыцца. Ад РФ можна чакаць усяго, што заўгодна. Ці ж у ЗША нешта здарыцца, і Трамп скажа, ну давайце ўбачым спачатку, што Расея мяркуе, а потым ужо будзем перагаворвацца, - распавяла Пакроўшчук.

У той жа час яна адзначыла, што па заявах амерыканскага боку, між іншым Кіта Келага, спецпасланніка Трампа, на запланаваных перамовах у Стамбуле будуць прысутнічаць прадстаўнікі Еўропы і ЗША.

- Таксама мы чуем яшчэ адну заяву прадстаўніка Белага дома, што Дональд Трамп яшчэ не наывжыў, ці будзе прысутнічаць амерыканскі бок, ці не будзе прысутнічаць. І на якім узроўні ён будзе прысутнічаць, - звярнула ўвагу госця эфіру.

Таму, з яе слоў, як будуць праходзіць перамовы, у якім фармаце - пакуль невядома.

Яна таксама нагадала: "мемарандум", які Расея сама ж прапанавала напісаць і падаць партнёрам аб перамовах, так ніхто і не бачыў.

- «Мемарандум» прапанавала сама Расея. Гэта было якраз падчас званка Трампа Пуціну 19 траўня, калі ён прапанаваў гэты «мемарандум». Дарэчы, ніхто не разумее - што гэта такое. Верагодней за ўсё, гэта нейкія намеры Расейскай Федэрацыі. Гэты "мемарандум" абяцалі перадаць Украіне для азнаямлення адразу пасля абмену "1000 на 1000". Але гэтага так і не адбылося. Мабыць, Расея падманула чарговым разам», - канстатавала доктар філасофіі.

З ейных слоў, хутчэй за ўсё, у «мемарандуме» Расея зноў прапіша ўсе свае «хацелкі» і ўльтыматумы.

- Там будуць усё тыя ж "хацелкі", якія былі і да гэтага, пра якія мы чуем на працягу трох гадоў. Увесь гэты пералік. Таму можна меркаваць, што на перамовах расейскі бок зноў паспрабуе ціснуць сваімі ўльтыматумамі. Не думаю, што на ўсе пункты, якія прапіша РФ, Украіна можа пагадзіцца. Таму да чаго могуць прывесці гэтыя перамовы - пакуль не ясна. Але зразумела адно - Расея ўсімі сваімі дзеяннямі даказвае, што не імкнецца да міру і ўсяляк зацягвае перамоўны працэс, - канстатавала Людміла Пакроўшчук.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »