СМІ: Трамп загадзя ведаў аб плане СБУ атакаваць аэрадромы далёкай авіяцыі Расеі
31- 1.06.2025, 18:47
- 14,504

Прадстаўнікі Украіны загадзя апавясцілі адміністрацыю прэзідэнта ЗША.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ведаў, што Украіна плануе атаку на аэрадромы далёкай авіяцыі ў тыле РФ, якую Служба бяспекі Украіны здзейсніла 1 чэрвеня. Пра гэта паведаміла Axios са спасылкай на ўкраінскага чыноўніка, які гаварыў на ўмовах ананімнасці.
Са слоў суразмоўцы, прадстаўнікі Украіны загадзя апавясцілі адміністрацыю Трампа аб запланаваным нападзе.
Ён расказаў, што выведнікі запускалі ўдарныя дроны з грузавікоў, якія таемна перамясцілі бліжэй да расейскіх авіябазаў, у тым ліку паблізу Сібіры. У выніку атакі пашкоджаныя, прынамсі, 40 самалётаў, сярод іх - стратэгічныя бамбавікі, якія РФ выкарыстоўвала для нанясення авіяўдараў па ўкраінскіх гарадах.