Чаму банкрутуюць найбуйнейшыя нафтавыя кампаніі Расеі
4- 10.06.2025, 15:44
- 4,712

"Сургутнафтагаз" мае рэкордныя страты.
Крэмль працягвае распавядаць пра “ўстойлівую эканоміку” Расеі, якая нібыта здольная вытрымаць усе санкцыі. А тым часам нават блізкія да Пуціна кампаніі не могуць справіцца з фінансавымі праблемамі.
Адна з найбуйнейшых нафтагазавых кампаній Расеі «Сургутнафтагаз» у I квартале 2025 года атрымала рэкордную страту на 439,7 мільярда рублёў (5,55 мільярда даляраў), паведамляе украінскі Цэнтр процідзеяння дэзінфармацыі.
Яшчэ ў I квартале мінулага года “Сургутнафтагаз” мела прыбытак сумай 268,5 мільярда рублёў, або 3,39 мільярда даляраў.
Аднак у пачатку 2025 года супраць кампаніі ўвялі заходнія санкцыі, якія абрынулі яе даходы.
З-за мільярдных страт “Сургутнафтагаз” была вымушаная звольніць амаль 3 000 сваіх работнікаў.
Адзначым, што "Сургутнафтагаз" - адна з чатырох найбуйнейшых газавых кампаній Расеі ў аб'ёмах здабычы. Следчыя мяркуюць, што яе фактычна кантралюе атачэнне Пуціна, а ён сам можа мець пэўныя актывы кампаніі.
Здабыча і экспарт нафты - галоўны спосаб для Расеі напоўніць свой бюджэт. Аднак санкцыі і крызісныя з'явы ў эканоміцы Расеі наносяць нафтагазавай галіне сур'ёзныя праблемы. У выніку:
- Рэкордныя страты нафтагазавых кампаній прыводзяць да адчувальнага падзення даходаў расейскага бюджэту.
- Адсутнасць сродкаў ускладняе для Пуціна фінансаванне вайны ва Украіне.
"Нежаданне Расеі закончыць вайну мае разбуральны ўплыў нават на самыя прыбытковыя галіны расейскай эканомікі", - адзначае ЦПІ.