На што беларускія дзеці выдаткоўваюць грошы
3- 2.06.2025, 21:49
- 7,312

Звесткі Беларусбанка здзівяць бацькоў.
Самая буйная фінансавая арганізацыя Беларусі вывучыла выдаткі сваіх юных кліентаў за год і апублікавала цікавую статыстыку.
Беларусбанк прывёў звесткі, якія аперацыі праводзілі няпоўнагадовыя з ягонымі карткамі.
Як высветлілася, уладальнікі картаў «Зебра», карткі навучэнца і «Ізі-карты», якім ад 6 да 18 гадоў, правялі за год 20 млн транзакцый.
«Памерам гэтых аперацый можна было б забяспечыць кожнага жыхара Баранавічаў горным роварам беларускай вытворчасці», – прывялі параўнанне ў банку.
У той час як сярэдні памер чэка эквівалентны кошту пачкі чыпсаў і газіроўкі.
Самая папулярная катэгорыя набыткаў у супермаркетах і ўнівермагах (12 млн аперацый).
На другім месцы стаяць выдаткі на фастфуд (485 тыс. транзакцый).
Наступныя катэгорыі – лічбавыя гульні (249 тыс.) і кнігарні (133 тыс.).
За імі ў спісе самых вялікіх выдаткаў юных кліентаў Беларусбанка стаяць паркі і атракцыёны (46 тыс.), а таксама кінафільмы (31 тыс.).
Замыкаюць спіс выдаткі ў катэгорыі «Тэхніка».
Аматары гаджэтаў з ліку дзяцей і падлеткаў здзейснілі за год больш за 16 тыс. пакупак у спецыялізаваных крамах.
Такім чынам, колькасць аперацый у катэгорыі «Кнігі» (у яе ўваходзяць і канцылярскія прыналежнасці) пераўзыходзіць сумарна транзакцыі ў атракцыёнах, кіно і тэхніцы.
Беларусбанк таксама вывучыў аперацыі кліентаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў, звязаныя з папаўненнем карткі і зняццем грошай.
Высветлілася, што хлопчыкі часцей папаўняюць карты (343 тыс. транзакцый), а дзяўчынкі здымаюць грошы гатоўкай (307 тыс. аперацый).
У разрэзе узростаў самыя актыўныя ў частцы зняцця гатоўкі падлеткі 17–18 гадоў (396 тыс. аперацый). У той час як дзеці 6–16 гадоў часцей папаўняюць карты (388 тыс.).