24 чэрвеня 2025, aўторак, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балтыйскім моры брытанскі карабель выратаваў швэдскую падлодку ад нястачы кавы

5
У Балтыйскім моры брытанскі карабель выратаваў швэдскую падлодку ад нястачы кавы
Фота: Navy Lookout

Падрабязнасці незвычайнай лагістычнай аперацыі.

Падчас вучэнняў NATO ў Балтыйскім моры брытанскі патрульны катар правёў незвычайную лагістычную аперацыю: даставіў швэдскай падводнай лодцы каву, якая ў яе скончылася.

Падчас вучэнняў NATO ў Балтыйскім моры брытанскі патрульны катар правёў незвычайную лагістычную аперацыю: даставіў швэдскай падводнай лодцы каву, якая ў яе скончылася.

Пра гэта паведамляе Bild.

Лагістычная аперацыя адбылася ў рамках вучэнняў NATO Baltops 25, падчас якіх блізу 50 караблёў і падводных лодак, больш за два дзясяткі самалётаў і 9000 вайскоўцаў з 17 краінаў адпрацоўваюць абарону ў Балтыйскім моры.

Швэдская падводная лодка класу Södermanland падчас перапынку ў вучэннях паведаміла, што на борце скончыліся запасы молатай кавы. HMS Dasher, патрульны катар Каралеўскага флоту Вялікай Брытаніі, надумаў дапамагчы калегам.

«Гэта была ўсяго толькі кава, але мы прадэманстравалі, што нават такія невялікія падраздзяленні, як наша лодка класу P2000, могуць хутка і эфектыўна рэагаваць на патрэбы нашых хаўруснікаў», – пракаментаваў камандзір HMS Dasher лейтэнант Джэк Мэйсан.

Фото: Navy Lookout

Калі катар прыбыў да падводнай лодкі, адзін марак кінуў у падводную лодку вяроўку, па якой перадалі воданепранікальны мяшок з кавай і італьянскім печывам.

Пры гэтым HMS Dasher мусіў трымацца на адлегласці пяці метраў, каб не пашкодзіць корпус. Пасля заканчэння перадачы катар вярнуўся на базу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »