24 чэрвеня 2025, aўторак, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціханоўскі адмовіўся паціскаць руку Лукашэнку

17
Ціханоўскі адмовіўся паціскаць руку Лукашэнку

Экс-палітвязень распавёў аб сустрэчы з дыктатарам у СІЗА КДБ.

Блогер і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі правёў першую прэс-канферэнцыю пасля вызвалення. Ён распавёў аб сустрэчы з дыктатарам у СІЗА КДБ у 2020 годзе.

Ціханоўскі кажа, што адмовіўся паціснуць руку Лукашэнку.

«Ён заходзіць і пачынае ўсім рукі паціскаць. Тры камеры і так здымалі, яшчэ ягоны аператар. Раз…два…Бабарыка. Гэта значыць, усіх нахрапам. Да мяне падыходзіць - а я яму руку не падаю.

І ён: а чаму? Цяпер вы зразумееце, што за чалавек! Ён: чаму не падаеш руку? Я кажу: дык каранавірус жа. А ён: дык я ўжо перахварэў.

Вы ўяўляеце? Што гэта – думае толькі пра сябе. Я не падаю, бо каранавірус. А ён - «дык я ж ужо перахварэў».

І ў канцы я яму таксама руку не падаў. І вось знялі потым на камеру, што Бабарыка, маўляў, паціскае яму руку. Уяўляеце, якая подласць».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »