26 чэрвеня 2025, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прыдумалі спосаб абхітрыць ДАІ

37
Беларусы прыдумалі спосаб абхітрыць ДАІ

«Апранаем чорныя цішоткі».

Беларуская ДАІ апублікавала ў TikTok відэа, якое дэманструе здольнасці Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу «грамадскай бяспекі». Але беларусы ў каментарах тут жа прапанавалі свае метады перахітрыць відэакантроль.

Так, у кароткім роліку мільгаюць кадры, на якіх камеры фіксуюць кіроўцаў, якія трымаюць мабільны тэлефон ля вуха падчас руху, а таксама тых, хто грэбуе рамянямі бяспекі. «Вы парушаеце, але супрацоўнікі ДАІ ўсё бачаць. Бяспека грамадзян - прыярытэт!» - так падпісалі свой допіс у ведамстве.

@gai_belarus Вы нарушаете, но сотрудники ГАИ все видят. Безопасность граждан - приоритет! #правиладорожногодвижения #милициябеларуси #трэнды #гаибеларусь #дпсбеларусь #стрела #праванавождение #trendingvideo ♬ оригинальный звук - ГАИ Беларуси

Аднак каментатары пад допісам не замарудзілі падзяліцца сваімі меркаваннямі і нават лайфхакамі.

Некаторыя кіроўцы цяжкавікоў паказалі на спецыфіку сваіх машын: «Ага, у МАЗе кропка мацавання рамяня на сценцы кабіны, зараз уявіце сабе, як кіроўцу ехаць на пнеўмасядзенні з рамянём , які вечна шаруе і душыць?»

Зрэшты, іншы каментатар з гэтым не пагадзіўся, адзначыўшы, што «дзевяць гадоў праездзіў на 6501А5, нічога не перашкаджала».

Іншы карыстач пацікавіўся, як менавіта яго непрышпілены рамень «уплывае на бяспеку навакольных» і задаўся пытаннем: «І калі гэтыя камеры будуць здымаць ямы, адсутнасць разметкі?»

Аднак найбольшую папулярнасць атрымала «старая, але актуальная бізнэс-ідэя»: «Светлая майка, з чорнай паласой папярок, для тых, каму лянота прышпіліцца».

Іншыя каментатары падтрымалі: «Надзяваем чорныя майкі або майкі з чорнай паласой».

Хаця знайшліся і тыя, хто прапанаваў прасцейшае развязанне: «Або проста прышпільваемся».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »