27 чэрвеня 2025, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Менску

8
Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Менску

Плануецца, што рамонтныя работы зоймуць 20 месяцаў.

У Менску амаль праз тры гады пасля закрыцця пачаўся рамонт Чырвонага касцёла. Гэта заўважыла выданне katolik.life.

Плануецца, што рамонтныя работы зоймуць 20 месяцаў. Такім чынам храм павінен адкрыцца пасля студзеня 2027 года.

У сацсетках 22 чэрвеня з'явіліся фатаграфіі агароджы, усталяванай вакол храма, і будаўнічай тэхнікі ля яго.

Раней паведамлялася, што рамонт касцёла святых Сымона і Алены ў Менску мусіць пачацца ў канцы чэрвеня 2025 года.

У верасні 2022-га ў будынку адбыўся невялікі, але дзіўны пажар, была разбітая шыба. Аб выніках расследавання інцыдэнту грамадскасць так і не даведалася. Паводле афіцыйнай версіі, адбылося ўзгаранне праводкі. Аднак вернікі казалі, быццам чулі гук разбітай шыбы перад тым, як успыхнуў агонь, і бачылі дзіўных людзей ля храма.

Пасля гэтага ўлады закрылі будынак на рамонт. Некалькі гадоў у будынку не рабілася ніякіх дзеянняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »