У Беларусі можа з'явіцца новы мабільны аператар
11- 23.06.2025, 14:11
- 12,700

Што пра гэта вядома?
"Белтэлекам" плануе ў 2026 годзе выйсці на рынак мабільнай сувязі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік арганізацыі Аляксей Івашкін, паведамляе БелТА.
Ужо "распрацавалі стратэгію і пачалі яе рэалізацыю".
Нагадаем, арганізацыя атрымала права аказваць паслугі сотавай сувязі ў 2022 годзе. Тады ж паведамлялася аб яе выхадзе на рынак паслуг сотавай рухомай электрасувязі. Тады планавалася, што структура будзе аказваць паслугі мабільнай сувязі чацвёртага пакалення па дамове з інфраструктурным аператарам сеткі LTE. Калі планы рэалізуюць, то дзяржкампанія складзе канкурэнцыю А1, МТС і life:).