Вугоршчына і Славакія заблакавалі новы пакет санкцый ЕЗ супраць Расеі
26- 23.06.2025, 15:13
- 11,028

Будапешт заявіў, што "не хоча ўносіць уклад у падтрымку Украіны".
Вугоршчына і Славакія не дапусцілі прыняцця 18-га пакета санкцый Еўразвязу супраць Расеі, паведамляе ў панядзелак партал 24.hu са спасылкай на кіраўніка вугорскага МЗС Петэра Сіярта.
"Мы сумесна са Славакіяй прадухілілі прыняцце пакета санкцый", - сказаў міністр.
Ён адзначыў, што Будапешт "не гатовы ўносіць ўклад" у фінансавую падтрымку Украіны, а таксама ў пастаўкі ўзбраенняў Кіеву.
Еўракамісія прадставіла прапановы па 18-м пакеце санкцый супраць РФ раней у чэрвені. Паведамлялася, што "столь" кошту расейскай нафты разглядалася як у рамках гэтага пакета санкцый, так і ў кантэксце нядаўняга саміту G7.