25 чэрвеня 2025, Серада, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт ацаніў рызыкі новага нападу РФ на Украіну з Беларусі

14
Экспэрт ацаніў рызыкі новага нападу РФ на Украіну з Беларусі

Расейцы ўжо назапашваюць групоўкі ў нашай краіне.

Украіна павінна рыхтавацца да магчымых рызык праз сумесныя расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025» увосень. Пра гэта экспэрт выдання Defence Express Іван Кірычэўскі сказаў у эфіры Radio NV.

"Калі гаварыць канкрэтна аб тым кантэксце, які гаварыў Сырскі што да Беларусі, то на вялікі рахунак, што расейцы плануюць рабіць восенню, з'яўляецца пытаннем адкрытым і невядомым", - сказаў ён.

З ягоных слоў, у сувязі з падзеямі на Блізкім усходзе кошт нафты павысіўся, адпаведна расейцы маюць сродкі, каб весці вайну.

"І тэхніку маюць, каб весці вайну. Ёсць сам факт таго, што расейцы паступова пачынаюць назапашваць групоўкі ў Беларусі. Напрыклад, 200 брыгада - частка яе ваюе на Сумшчыне, частка яе апынулася ў Беларусі, а яшчэ частку расейцы выкарыстоўваюць для фармавання новай мотастралковай дывізіі. Гэта значыць, там крыху незразумелая сітуацыя", - растлумачыў экспэрт.

Ён таксама адзначыў, што заходнія аналітыкі ўважаюць, што расейцы восенню могуць пайсці на краіны Балтыі, напрыклад ударыць па Латвіі. Кірычэўскі дадаў:

"Адна справа, калі ў нас ёсць інфармацыйная прастора, і там у нас усё дрэнна і незразумела, і мы трымаемся. Іншая справа - пачынаць працаваць загадзя, таму што ніхто не можа сказаць, што будзе рабіць расейская групоўка ў Беларусі пасля вучэнняў "Захад-2025".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

OSZAR »