Бах афіцыйна саступіў пасаду кіраўніка Міжнароднага алімпійскага камітэта Кавентры
6- 23.06.2025, 18:10
- 2,866

Томас Бах перадаў былой плыўчыхі сімвалічны ключ ад Алімпійскага дома.
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў плаванні Кірсці Кавентры афіцыйна ўступіла на пасаду прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК). Спецыяльная цырымонія перадачы паўнамоцтваў прайшла ў Лазане.
Кавентры змяніла на пасадзе Томаса Баха, які кіраваў МАК з 2013 года. Прадстаўніца Зімбабвэ выйграла выбары, якія прайшлі ў сакавіку.
Бах уручыў 41-гадовай Кавентры сімвалічны ключ ад Алімпійскага дома.
Кавентры падзякавала Баху за яго працу на пасадзе і паабяцала, што ў яе будзе найлепшая каманда.
Кавентры перамагла на Алімпіядах у Афінах і Пекіне на 200-метроўцы на спіне. Таксама на яе рахунку чатыры серабра і адна бронза Алімпіяд і тры перамогі на чэмпіянатах свету.