Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Бад-Хомбургу
2- 23.06.2025, 20:13
- 1,638

Цяпер яна сустрэнецца з полькай Ігай Свёнтэк.
Беларуска, якая прабілася ўчора ў 1/16 фіналу ў асноўнай сетцы турніру ВТА-500, упэўнена падолела спаборніцу з Нямеччыны.
Вікторыя Азаранка (105 ВТА, Беларусь) – Лаура Зігемунд (103 ВТА, Нямеччына) – 6:2, 6:2.
Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 16 хвілінаў. Нягледзячы на тое, што спаборніцы знаходзяцца практычна побач у сусветным рэйтынгу, наша суайчынніца валодала вялікай перавагай і ўпэўнена ўзяла верх.
А наступнай спаборніцай Азаранкі стане экс-першая ракетка свету Іга Cвентэк з Польшчы, якая цяпер займае ў сусветнай класіфікацыі восьмы радок.