Іран абвясціў пра ваенную аперацыю «Добрая вестка пра перамогу» супраць базаў ЗША
- 23.06.2025, 20:38
- 5,222

Тэгеран атакуе амерыканскія базы ў Катары і Іраку.
Ваенная аперацыя Ірана супраць амерыканскіх базаў у Катары і Іраку праводзіцца пад назвай «Добрая вестка пра перамогу», паведаміў Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР).
Рэпарцёр Axios Барак Равід паведаміў у X, што Іран запусціў 6 ракетаў па базах ЗША ў Катары. Тры ракеты абышлі сістэмы абароны і ўпалі проста на базу Аль-Удэйд, паведаміў КСІР. Відэа з трапляннем адной з іх па авіябазе таксама апублікаваў Mehr.
Да гэтага Міністэрства абароны Катара заявіла, што супрацьпаветраная абарона перахапіла ракетную атаку на авіябазу.
Міністэрства замежных справаў Катара катэгарычна асудзіла напад на авіябазу, заявіўшы, што ён з'яўляецца абуральным парушэннем суверэнітэту, паветранай прасторы і міжнароднага права Катара.