Беларус з'ехаў у акупаваны Марыюпаль і знік без вестак
14- 23.06.2025, 20:41
- 11,894

Андрэй Махіня з'ехаў з Беларусі ў ліпені 2024 года.
У акупаваным расейскімі ўладамі Марыюпалі знік 55-гадовы беларус Андрэй Махіня. Арыенціроўку пра ягоны вышук апублікаваў пошукава-выратавальны атрад «Сімуран».
Месцазнаходжанне мужчыны спрабуе вызначыць Рэчыцкі РАУС. У ліпені 2024 года Андрэй Махіня з'ехаў з Беларусі. Ягонае апошняе вядомае месцазнаходжанне – акупаваны расейскімі войскамі ўкраінскі горад Марыюпаль.
